Распачалі крымінальную справу з-за надпісу на машыне Шумчанкі "ЛНР сіла"
Па факце з'яўлення надпісу "ЛНР сіла" на аўтамабілі кіраўніка аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоля Шумчанкі распачалі крымінальную справу. Артыкул — "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Следчы камітэт праводзіць праверку, напісаў у Facebook Шумчанка.
Як інфармавала Еўрарадыё, невядомыя не толькі зрабілі надпіс, але і пакінулі пад дворнікамі аўтамабіля копіі долараў. Шумчанка назваў гэтую акцыю адказам на яго пазіцыю па Украіне, якую ён лічыць цэласнай і непадзельнай дзяржавай.
Фота: Facebook Анатоля Шумчанкі.