Распрацоўваецца ахоўная маска, якая будзе сігналіць у выпадку заражэння COVID-19

Распрацоўваецца ахоўная маска, якая будзе сігналіць у выпадку заражэння COVID-19

Распрацоўваецца ахоўная маска, якая будзе сігналіць у выпадку заражэння каранавірусам. Мяркуецца, што гэта была б альтэрнатыва тэстам на антыцелы і праверкам тэмпературы, паведамляе sciencetimes.com.

Над такой маскай працуюць спецыялісты з Гарварда і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Біяінжынеры ўжо не першы год распрацоўваюць датчыкі, якія могуць сігналізаваць пра выяўленне вірусаў, напрыклад, Эболы. Сёлета ж, з распаўсюдам каранавіруса, іх праект стаў вельмі актуальным. Мяркуецца, што ў маску будзе ўстаўляцца датчык, які і зрэагуе на каранавірус, калі, напрыклад, на яе пры дыханні, кашлі ці чыханні трапіць сліна заражанага. У такім выпадку маска пачне свяціцца.

Навукоўцы пакуль нічога не кажуць пра тое, колькі ж будзе каштаваць ахоўная маска з датчыкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі