Рассельгаснагляд абмежаваў увоз у Расію беларускай рыбнай прадукцыі

У правяраючых паўсталі пытанні да паходжання рыбы

У правяраючых паўсталі пытанні да паходжання рыбы / fsvps.gov.ru

Рассельгаснагляд часова забараніў увоз у Расію беларускай прадукцыі з рыбы кампаніі "РытМарк". У расійцаў паўсталі пытанні да паходжання сыравіны.

Па дакументах выходзіла, што гэта рыба з Даніі, але пры гэтым "дацкае кампетэнтнае ведамства сапраўднасць выдадзеных ветэрынарных сертыфікатаў не пацвердзіла", адзначылі ў Рассельгаснаглядзе. З чэрвеня па жнівень расійцы спынілі і праверылі 11 увезеных партый ад "РытМарк". У шасці былі выяўленыя падробленыя дакументы.

Аб гэтай сітуацыі расійцы паведамілі ў беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прасілі правесці праверку і "прыняць меры па недапушчэнні нелегальных паставак у РФ". Але 9 верасня на шляху да атрымальніка ў Маскоўскую вобласць спынілі чарговую партыю беларускай "дацкай рыбы". Пасля гэтага і была прынятая пастанова абмежаваць пастаўкі кампаніі "РытМарк" у РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі