Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванне паставак малака з 32 прадпрыемстваў РБ

Беларускае малако / Еўрарадыё​
Беларускае малако / Еўрарадыё​

Абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі налівам з 32 прадпрыемстваў Беларусі ў Расію адмяняюцца з 4 снежня. Паведамленне пра гэта апублікаванае на сайце Рассельгаснагляду. Рашэнне было прынятае пасля праведзенай працы Рассельгаснагляду з Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Праца па зняцці абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі