Расследаванне справы ўладальніка Dankoff Club працягнулі яшчэ на 3 месяцы

Следства тлумачыць гэта новымі важнымі акалічнасцямі, якія адкрыліся падчас расследавання, а таксама значна ўзрослым аб'ёмам матэрыялаў крымінальнай справы.



Генеральная пракуратура санкцыявала ўтрыманне Данькова пад вартай да 22 жніўня, адзначае interfax.by. Да таго часу ён будзе пад вартай ужо амаль год.



Нагадаем, што ўладальніка "Dankoff Club" затрымалі 4 верасня 2012 года. Бізнэсоўца падазраюць, што некалькі гадоў прадастаўляў свой клуб для занятку прастытуцыяй.



Фота — widewallpapers.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі