Растуць чэргі на выезд з Беларусі ў краіны ЕС — Дзяржпагранкамітэт
Самыя вялікія чэргі на беларуска-польскай мяжы / sb.by
З панядзелка колькасць вялікагрузаў, якія чакаюць сваёй чаргі на ўезд у краіны ЕС, павялічылася на чвэрць, а легкавых аўтамабіляў — у 3 разы. Пра гэта паведамляюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
Самая складаная сітуацыя на польскім кірунку. Тут, нагадаем, засталося па адным пункце пропуску для фур і легкавых аўтамабіляў. Па стане на 10.00 сваёй чаргі перад пунктам пропуску Казловічы чакалі каля 300 грузавікоў. Пры гэтым "сумежны бок у сярэднім афармляе 50% фур ад нормы", кажуць беларускія памежнікі. У чарзе перад пунктам пропуску Брэст (Цярэспаль) стаяць каля 1200 легкавых аўтамабіляў, а "сумежны бок аформіў усяго 33% аўто".
Затрымкі ў афармленні вялікагрузаў назіраюцца і ў літоўскіх пунктах пропуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.