Размеркаванне на 7 гадоў і экстрэмісцкае задзіночанне. Стрым пра студэнтаў
Лізавета Даўгулевіч і Даніла Лаўрэцкі
Улады ўзяліся аптымізаваць беларускую адукацыю. З яе хочуць выдаіць больш грошай. Таксама чыноўнікі хочуць спыніць уцечку мазгоў. Таму нам актыўна распавядаюць, колькі маладыя людзі вінныя дзяржаве і як добра, што іх усіх, нават платнікаў, будуць прывязваць да першага месца працы, і не на два, а на пяць гадоў.
Паралельна ўлады працуюць над манапалізацыяй уплыву на школьнікаў і студэнтаў. "Задзіночанне беларускіх студэнтаў" абвешчанае "экстрэмісцкім", то бок супрацоўніцтва з незалежнай арганізацыяй стала небяспечным.
Як з усім гэтым плыць? Абмяркоўваем з сябрам Рады Моладзевага блоку Данілам Лаўрэцкім і сакратаркай знешніх сувязяў ЗБС Лізаветай Даўгулевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.