Размова ў РАУС Мінскай вобласці: за 1,5 хвіліны 32 мацюкі
Еўрарадыё выпадкова пачула размову двух міліцыянтаў, пакуль чакала афіцыйнага каментара ад праваахоўнікаў.
Падчас падрыхтоўкі матэрыялу Еўрарадыё звярнулася ў адзін з раённых аддзелаў МУС Мінскай вобласці па каментар. Нам паабяцалі паклікаць да тэлефона неабходнага супрацоўніка, паклалі слухаўку на стол і нібыта пайшлі па яго. Але, гледзячы па ўсім, па яго так ніхто і не пайшоў.
Больш чым пяць хвілінаў мы слухалі размову міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў пакоі з тэлефонам. Праваахоўнікі расказвалі гісторыю пра дзвюх бабулек. Адна з іх, зайшоўшы ў госці да другой, набрала сабе 100 грамаў маліны, а тая заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Супрацоўнікі РАУС смяюцца з недарэчнасці заявы, бо сума шкоды не перавышае 1000 беларускіх рублёў.
Пры гэтым размова так аздоблена мацернымі выразамі, што даволі складана разабраць сутнасць самой гісторыі. За адну хвіліну і пятнаццаць секунд слова на літару “б” сустракаецца 23 разы, іншыя варыяцыі мацюкоў — яшчэ 9 разоў. Калі падлічыць агульную колькасць сказаных словаў, то на 140 звычайных прыпадае 32 мацерных. То бок мат супрацоўнікі РАУС ужываюць праз кожныя 4-5 звычайных словаў.
Прыводзім цытату размовы двух супрацоўнікаў РАУС Мінскай вобласці:
— Похищено 100 граммов малины. 100 грамм, бл..ь! Составляем протокол, бл..ь! Ущерб составляет 1000 рублей, нах..! Приносят (прозвішча супрацоўніка), а он им: “Вы что ох..ели! За это, бл..ь, миллион штрафа, нах..й, давать, бл..ь! Давай назад, бл..ь. Пускай переопрашивает, бл..ь, прекращает!” А (яшчэ адно прозвішча супрацоўніка) пришел, бл..ь: "Ё.. твою мать, да там, бл..ь, там х..вая, бл..ь!" А там, короче, зашла, бл..ь, бабка какая-то к бабке, нах.., и нарвала этой малины, бл..ь.
— То же самое, как в Смолки (імя і прозвішча супрацоўніка) ехал. Возле гаража камни лежали, бл..ь. Он взял. А ему там что-то надо было ё..нуть, толи колесо пробил, толи что. Поднял. (Хтосьці) увидел там… бл..ь: "Оперуполномоченный (прозвішча) украл у меня, бл..ь, три камня, бл..ь!" Оценили эти камни, бл..ь, из серии там 0,0.. рубля стоимость, бл..ь,
— Ну и (першае прозвішча) опрашивает их, бл..ь: "Оцените, причинен существенный ущерб или нет?" Они: "Для меня 1000 рублей — это существенный вред, бл..ь!" Я говорю: "А сколько у нее пенсия?" — "2.5 миллиона". Говорю: "Ох..нно существенно, бл..ь!" Она, наверное, когда спички покупает в магазине, бл..ь, наверное, очень переживает и расстраивается, бл..ь нах..: "О, бл..ь! Существенный ущерб!"
Нагадаем, паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы лічыцца дробным хуліганствам і караецца штрафам у памеры ад 2 да 30 базавых велічыняў ці адміністрацыйным арыштам. Менавіта па гэтым артыкуле звычайна судзяць удзельнікаў мітынгаў ды апазіцыйных актывістаў.
Паводле “Інструкцыі аб парадку запаўнення рэгістрацыйных картак адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі правапарушэнняў”, грамадскае месца — “участкі мясцовасці, будынкі, збудаванні, маршрутныя транспартныя сродкі, змешчаныя ў межах населенага пункта, за выключэннем жылля і абгароджаных участкаў мясцовасці, якія прылягаюць да жылля грамадзян індывідуальнай забудовы, а таксама змешчаныя па-за межамі населенага пункта маршрутныя транспартныя сродкі, будынкі і збудаванні, прызначаныя для вольнага (за плату) наведвання грамадзянамі”. Адпаведна, будынак РАУС усё ж з’яўляецца грамадскім месцам! Крыху аддае падвойнымі стандартамі, пагадзіцеся?