Развітанне з Вячаславам Кебічам пройдзе ў Мінску 11 снежня
Развітанне з Вячаславам Кебічам пройдзе 11 снежня ў Мінску ў Доме афіцэраў. Жалобныя мерапрыемствы адбудуцца з 11-й да 13-й гадзіны. Былога прэм'ер-міністра пахаваюць на Усходніх могілках.
Кебіч памёр 9 снежня ва ўзросце 84 гадоў. Ён трапіў у бальніцу з каранавірусам.
Вячаслаў Кебіч быў прэм'ер-міністрам Беларусі з 1990 года, яшчэ з савецкіх часоў. У 1994-м ён прайграў прэзідэнцкія выбары Аляксандру Лукашэнку, пасля чаго сышоў з палітыкі. Напісаў кнігу ўспамінаў. Ён асуджаў развал Савецкага Саюза, хаця ў снежні 1991-га ўдзельнічаў у падпісанні пагадненняў у Віскулях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.