Развітанне з забітым лейтэнантам міліцыі адбудзецца ў Магілёве 18 траўня
Развітанне з забітым лейтэнантам міліцыі Яўгенам Патаповічам адбудзецац 18 траўня з 9:00 да 12:00 у фае Магілёўскай абласной філармоніі (Магілёў, вуліца Першамайская, д. 10, насупраць абласнога драматычнага тэатра). Пра гэта інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Як паведамлялася раней, 22-гадовы лейтэнант ДАІ загінуў 16 траўня. Яго забілі невядомыя пры выкананні службовых абавязкаў. Цела міліцыянта знайшлі за тры кіламетры ад Магілёва ў лесе. Яго забойцаў яшчэ шукаюць.