Рэдактар спецпраектаў партала "Аўтабізнес" асуджаны на 2,5 года калоніі

Юрый Гладчук / spring96.org
Юрый Гладчук / spring96.org

Рэдактар спецпраектаў партала "Аўтабізнес" Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 года калоніі, піша "Новы час" са спасылкай на свае крыніцы. Крымінальную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Праваабаронцы прызналі Гладчука палітвязнем.

Супрацоўнікаў партала "Аўтабізнес" — галоўнага рэдактара Юлію Мудрэўскую, рэдактара партала Вадзіма Зянкевіча і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука — сілавікі затрымалі 16 чэрвеня 2022 года. Неўзабаве стала вядома пра крымінальныя справы. Мудрэўскую асудзілі на 1,5 гады калоніі па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі