Рэпер Vinsent і Саша Захарык выпусцілі чарговы гімн свабодзе — "Не пакіну"
Фота Vinsent'а — honar.by
Рэпер Vinsent і Саша Захарык выпусцілі яшчэ адзін круты гімн свабодзе і гэтаму лету — "Не пакіну".
"Я адчуваю ўнутры нязгоду з тым, што адбываецца. Мая пазіцыя — сумленнасць, справядлівасць і любоў. Гісторыя, якую цяпер пішам мы ў нашай краіне, тыя абставіны і ўнутраныя перажыванні, накладаюць свой адбітак на творчасці, і я не магу заставацца ў баку і рабіць выгляд, што ўсё добра: вось мой сабачка, а вось кветачка, — кажа Саша Захарык у размове з Еўрарадыё.
Па словах спявачкі, вакал да песні яна запісала на наступны дзень пасля шматтысячнага мітынгу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай на плошчы Бангалор.
"Перад беларускім народам выступалі моцныя жанчыны, кожная са сваёй гісторыяй, але аб'ядноўвала іх адно — любоў да сваёй радзімы і безумоўная любоў да сваіх мужчын, якіх яны чакаюць і любяць, якіх забралі і не даюць абняць. Хачу прысвяціць гэтую песню ўсім, хто ведае, што такое сапраўднае каханне, хто чакае, марыць, рызыкуе, не баіцца і верыць", — працягвае Саша. Яна кажа, што з Vinsent'ам — Змітром Папко — знаёмая даўно. Музыка паказаў Сашы тэст, які адразу адгукнуўся ўнутры і натхніў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.