Праваабаронцы прызналі палітзняволенай спявачку Аляксандру Захарык

Аляксандра Захарык / Еўрарадыё
Аляксандра Захарык / Еўрарадыё

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 12 чалавек. Гэта Яўген Эміліт, Максім Самброс, Вадзім Пінжакоў, Дзмітрый Гапанюк, Аляксандра Захарык, Валерый Пацярухін, Андрэй Мамойка, Вера Мамойка, Яўген Радкевіч, Андрэй Філіпчык, Аляксей Дужы, Таццяна Дубатоўка.

Усе яны былі ўзятыя пад варту або ўжо асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Статус палітзняволенай атрымала Аляксандра Захарык — адна з найлепшых беларускіх джазавых спявачак, якая выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі. Яе затрымалі 30 студзеня.

На сёння ў Беларусі 1463 афіцыйна прызнаныя палітвязні. Колькасць людзей, якія сядзяць за кратамі па палітычных прычынах, нашмат большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі