Супраць спявачкі Аляксандры Захарык распачалі крымінальную справу

Аляксандра Захарык / З архіва Еўрарадыё
Аляксандра Захарык / З архіва Еўрарадыё

Супраць спявачкі Аляксандры Захарык распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Яе перавялі ў мінскі СІЗА № 1, піша @viasna96.

Пра затрыманне Захарык стала вядома 30 студзеня. У яе дома прайшоў ператрус. Спачатку спявачка знаходзілася на Акрэсціна.

34-гадовая Аляксандра Захарык — адна з найлепшых беларускіх джазавых спявачак. Яна выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі