Затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
Аляксандра Захарык / Еўрарадыё
Зранку 30 студзеня пасля ператрусу дома затрымалі спявачку Сашу Захарык, паведамляе ПЦ "Вясна".
34-гадовай спявачцы інкрымінуюць "народны" арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Паведамляецца, што цяпер яна знаходзіцца на Акрэсціна.
Захарык — адна з найлепшых беларускіх джазавых спявачак. Выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.