Саша Захарык распачала ўдзел у конкурсе "Новая хваля" у Сочы

Саша Захарык распачала ўдзел у конкурсе "Новая хваля" у Сочы

У першы дзень беларуска выканала знакамітую "It's a Man's Man's Man's World" Джэймса Браўна, бо паводле ўмоваў, усе канкурсанты выконвалі хіты з замежных фільмаў.

 

Найвышэйшую адзнаку, 11, Захарык паставілі сябры журы Віктар Дробыш, Анжаліка Варум, Ігар Мікалаеў і Ані Лорак. Філіп Кіркораў і Ігар Круты ацанілі выступ беларускі на 10, браты Меладзэ — на 9 балаў.

Паводле вынікаў першага дня, у лідарах апынулася ўкраінка Галіна Бязрук. У яе 143 балы. У Сашы Захарык — 135.


Другі конкурсны дзень на "Новай хвалі" пройдзе 6 верасня. Канкурсанты выканаюць "хіты сваіх краін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі