16 кастрычніка ў Беларусі на 3% падаражэў бензін (дакумент)

З 16 кастрычніка зноў павысіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Гэтым разам на 3% падаражэў бензін і на 5% – дызельнае паліва, якое па кошце зраўнялася з 95-м. Адпаведнае рашэнне канцэрна “Белнафтахім” паступіла ў суботу на беларускія запраўкі, паведамілі Еўрарадыё на некалькіх АЗС краіны. Нагадаем, апошняе павышэнне коштаў на паліва было ўсяго два тыдні таму. 1 кастрычніка бензін і салярка падаражэлі ў сярэднім на 5%. Увогуле за год кошты на паліва павялічваюцца ўжо ў 10-ы раз.

паліва

з 16.10.2011

1.10-15.10

Пачатак года

АІ-95

5360

5200

3240

АІ-92

4970

4820

2870

Н-80

4740

4600

2250

ДП

5360

5100

2580

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі