АБСЕ ўстурбаваная законам пра "масавае бяздзеянне"

Нагодай стаў законапраект, прапанаваны беларускім Саветам міністраў. Ён істотна абмяжоўвае правы грамадзян на мірныя сходы, нагадвае сайт "Хартыя'97". Паводле новага законапраекту, забараняецца не толькі масавае дзеянне, але і масавае бяздзеянне грамадзян. 


У сваёй заяве Ленарчыч адзначыў, што насуперак міжнародным стандартам, цяперашняе беларускае заканадаўства і так дазваляе забараняць мірныя сходы і робіць практычна немагчымымі спантаныя дэманстрацыі.


Дырэктар БДІПЧ выказаў надзею, што беларускія ўлады перагледзяць гэту ініцыятыву. Ён падкрэсліў, што кіраваная ім арганізацыя гатовая дапамагчы Беларусі ў тым, каб прывесці законы краіны ў адпаведнасць з абавязаннямі, узятымі ў рамках АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі