Адвакат зноў не змагла сустрэцца з Някляевым
Адвакат Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка сёння зноў не змагла сустрэцца са сваім падабаронным. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата Вольга.
Нагадаем, апошні раз Тамара Сідарэнка бачыла Уладзіміра Някляева 29 снежня мінулага года. 14 студзеня яна накіравала хадайніцтва ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання сталічнай міліцыі. Адвакат запатрабавала забяспечыць сустрэчу з падабаронным.