Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання ... школьнікаў!
Саўэта. Раней гэта быў прыгарад Ёханэсбурга, куды высялялі чорных, якія працавалі на золатаздабычы. А зараз гэта — бедны раён гораду. Запрашаем на шпацыр!
Саўэта — гэта частка Ёханэсбурга для беднаты, назва паходзіць ад South Western Townships. Гэта цэлая плеяда маленькіх вёсачак з драўлянымі таннымі баракамі, якія стаяць дагэтуль і ў якіх дагэтуль жывуць людзі. Зараз тут жыве каля 1,3 мільёна чалавек, пераважна чорныя. Тут ёсць сваё тэлебачанне і газета.
А пачалося ўсё пасля 1886, калі ўсіх чорных сталі высяляць з Ёханэсбурга ў гэты раён, які знаходзіўся бліжэй да залатых шахт, — каб заадно не траціць грошы на іх штодзённую перавозку на працу і назад.
Умовы, канешне ж, там былі надзвычай кепскія: быў высокі ўзровень захворванняў і смерцяў, была нават эпідэмія чумы. Стала горш у часы апартэіду, але ўжо ў 70-х гадах ХХ стагоддзя Саўэта стала гучаць па ўсім свеце. А ўсё з-за таго, што гэты горад стаў цэнтрам паўстання… школьнікаў. У іх было вельмі цяжкае жыццё: яны сумяшчалі працу з вучобай, не мелі ніякіх перспектываў у жыцці і не мелі чаго губляць. Таму 16 ліпеня 1976 года ў Саўэта выбухнула паўстанне школьнікаў і студэнтаў, а паліцыя адкрыла агонь па 10.000 дэманстрантаў. Былі забітыя некалькі дзясяткаў чалавек, а першым быў пазбаўлены жыцця маленькі 12-гадовы хлопчык Гектар Пітэрсан, які стаў сімвалам змагання афрыканскага народа супраць прыгнёту і апартэіду. Зараз у Афрыцы гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень афрыканскага дзіцяці.
Праязджаем дом Мандэлы. І рэстаран яго сям'і.
Удалечыні бачныя залатыя шахты.
Кожны зарабляе, як можа: гэты хлопец паказвае за грошы акрабатычныя трукі.
А гэта — вулічны ліхтар у Саўэта.
Размаляваныя агароджы і сцены дамоў.
Маленькія жыхары Саўэта.
Кіёск з марожаным. На вуліцы +32.
Тут распавядаюць пра забойства Гектара Пітэрсана.
Гэта манумент Гектару Пітэрсану.
А гэтая шыльда — у памяць усіх маладых па цэлым свеце, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю.
Музей Гектара Пітэрсана.
Від на Саўэта.
У музеі здымаць забаронена. Дазволілі толькі сфатаграфаваць памятныя цаглінкі з імёнамі дзяцей, якіх забілі падчас паўстання.
Сярод іх — і Гектар.
Тут размалявана ўсё, нават трубы ЦЭЦ.
Надыходзіць восень…
Сярэдняя школа Фэфэні.
Від на баракі.
Залаты кар'ер.
Працяг будзе...