Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Польшчы
Гэта спецыяльная ўзнагарода міністра замежных справаў Польшчы, заснаваная для праваабаронцаў.
Як паведамляе БелаПАН, 12 снежня ў Варшаве міністр Радаслаў Сікорскі ўручыў дыплом-узнагароду жонцы Бяляцкага Наталлі Пінчук.
Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што ўзнагарода Бяляцкаму — гэта знак падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці і прызнання справядлівага чалавека.
Нагадаем, што парваабаронца асудзілі на 4,5 года калоніі. Яго абвінавацілі ва ўтойванні падаткаў у асабліва буйных памерах. Падставай сталі фінансавыя дакументы, перададзеныя з Літвы і Польшчы.