Амерыканскі партал прапануе Беларусі прыцягваць турыстаў дыктатурай
Бо лічыць гэта адзіным, у чым краіна пераўзыходзіць іншых.
"Вы хочаце адчуць дыктатуру? Вы хочаце паглядзець, як гэта жыць без свабоднай прэсы, свабоды слова ці свабодных выбараў? Сардэчна запрашаем у Беларусь — адзіную дыктатуру ў Еўропе!”, — цытуе праваабарончую арганізацыю Belarusians in Exile амерыканскі сайт пра турызм skift.com.
Нядаўна арганізацыя выпусціла серыю карыкатур, якія мусяць прыцягнуць увагу да крызісу правоў чалавека ў “апошняй дыктатуры Еўропы”.
У карыкатурах кіраўнік Беларусі вітае наведнікаў краіны ў той час, як на фоне міліцыя разганяе пратэстныя акцыі. Паводле задумы аўтараў, карцінка ілюструе тое, што пратэсты ў Беларусі забароненыя.
“Гэта чалавечая катастрофа. Мы звярнулся да ЕС і ЗША з просьбай пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і аказаць ціск на Лукашэнку. Маюцца на ўвазе санкцыі супраць кампаній, якія фінансуюць рэжым, а таксама супраць людзей, якія ўключаны ў блізкае кола сяброў прэзідэнта”, — кажа прадстаўнік Belarusians in Exile Ілля Лушнікаў.
Азнаёміцца з карыкатурамі можна па спасылцы.
Фота — skift.com