Антон Матолька: Журналісты аддалі Litesound 7-е месца
Вядомы беларускі фатограф у эфіры Еўрарадыё распавёў пра атмасферу ў Баку напярэдадні другога паўфінала "Еўрабачання".
Нагадаем, у чацвер у сталіцы Азербайджана пройдзе другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2012". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-1", пачатак а 22-й гадзіне.
Беларусь прадставіць гурт Litesound. Паводле слоў Антона Матолькі, хлопцы "настроеныя выйсці ў фінал, вельмі хвалююцца". Паводле апошніх вынікаў галасавання журналістаў, беларусы на 7-м месцы ў другім паўфінале, а гэтага было б дастаткова, каб патрапіць у жаданы фінал.
Гутарка з Антонам Матолькам: