У М'янме перад Мясніковічам сфальшывілі беларускі гімн (відэа)
"Тое, што зусім не патрапляюць у ноты гэта ад нявопытнасці, гавораць у беларускай дэлегацыі"
Падчас візіту прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў М'янму ваенны аркестр выканаў гімн Беларусі, але вельмі сфальшывіў.
"Тое, што зусім не патрапляюць у ноты – гэта ад нявопытнасці, гавораць у беларускай дэлегацыі", – распавёў пра гэта тэлеканал АНТ.
Затое з В'етнамам, відаць, супрацоўніцтва лепшае, бо беларускі гімн яны граюць лепш за М'янму.
Дарэчы, падобныя рэчы здараюцца з дзяржаўнымі гімнамі не ўпершыню. Летась сірыйскі аркестр выканаў галоўную мелодыю… ну, проста захапляльна!