Азаранка і Новікава 30 ліпеня на Алімпіядзе ў Лондане

Ірына-Камелія Бягу мае 79-ы рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі. Летась Вікторыя Азаранка лёгка перайграла яе на турніры ў Токіа: 6:1, 6:3.

Што праўда, Алімпійскі тэнісны турнір ужо прынес адну неспядзяваную паразу. Агнэшка Радванска – другая ракетка свету – прайграла Юліі Гёргес (№24) з Нямеччыны...

Выступа штангісткі Настассі Новікавай мы чакаем з асаблівай нецярплівасцю. 4 гады таму ў Пекіне менавіта Новікава адкрыла лік алімпійскім медалям зборнай Беларусі. Спадзевы на яе ўскладаюцца і сёння.

Трансляцыі з абодвух алімпійскіх стартаў будзе весці тэлеканал “Беларусь 2”:

– у 13:40 – тэніс;

– у 17:30 – цяжкая атлетыка.

Фота: freesmi.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі