Бабруйчанка займалася прастытуцыяй пад наглядам мужа
Аператыўнікі выявілі "хатні бардэль" праз газетную аб'яву пра масаж.
36-гадовая бабруйчанка аказвала інтымныя паслугі мужчынам проста ў сябе ў кватэры — у вольны ад афіцыйнай працы час. Пры гэтым муж ведаў пра занятак жонкі, паведамляе газета "Камерцыйны кур'ер".
Міліцыянты кажуць, што падчас прыватных візітаў да матулі ў суседнім пакоі магло знаходзіцца дзіця прадпрымальных бабруйчан. Што падштурхнула жанчыну на такія заробкі не вядома. Выданне паведамляе, што "яе сям'ю не назавеш маламаёмаснай".