Беларус выйграў 1 мільён еўра ў покер (фота, відэа)

Беларус пераадолеў рэкорднае для гэтага турніра поле ў 1 тысячу 82 гульцы. У фінале Мікалай Побаль супрацьстаяў двум фінам: Ілары Сахаміесу і Джоні Юкімайнену. “Яны гулялі, як адзін”, ― заўважае стомлены Побаль пасля таго, як атрымлівае чэк на 1 мільён еўра.

Два фіны і беларус утрох правялі за сталом некалькі гадзінаў. Спачатку лідарства ўпэўнена трымалі Сахаміес і Юкімайнен. Але прыкладна ў 2 гадзіны ночы (па беларускім часе) Мікалай Побаль перахапіў ініцыятыву і некалькімі ўдалымі розыгрышамі давёў партыю да перамогі.

Мікалай Побаль вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на спецыяльнасці “міжнародная эканоміка”. Да перамогі ў сёлетнім Еўрапейскім покерным туры яго імя на постсавецкай прасторы амаль не ведалі, піша сайт Чемпионат.com

Фота: Чемпионат.comgipsyteam.ru. Відэа: pokerstars.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі