Брэсцкая міліцыя не можа адшукаць "валанцёра ў цывільным" (фота)
Нават маючы фотаздымак.
Як піша "Брестская газета", падчас акцыі чалавек у цывільным сарваў у карэспандэнта "БГ" журналісцкае пасведчанне. Дзеянні невядомага мужчыны былі запісаныя на камеру відавочцы. Як паведаміў Уладзімір А., калі чалавек у цывільным заўважыў, што яго здымаюць на відэа, ён прыгразіў фізічнай расправай. Уладзіміра А. абурылі дзеянні чалавека ў цывільным і пагроза ў яго адрас, і ён напісаў скаргу ў міліцыю. Да заявы малады чалавек прыклаў фатаздымак свайго крыўдзіцеля, зробленую карэспандэнтам "БГ".
Адказ яму прыйшоў за подпісам начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Валерыя Угляніцы. У дакуменце гаворыцца, што факты, аспісаныя ў заяве, пацвердзіліся. А вось знайсці невядомага маладога чалавек міліцыя не можа. Аднак брэстаўчаніну паабяцалі, што шукаць невядомага будуць яшчэ цягам двух месяцаў.