Моладзь будуе "Дом еўрапейскіх сустрэч" (фота)

Цягам тыдня маладыя добраахвотнікі ўдзень будуць займаюцца рэстаўрацыйнымі працамі, а па вечарах удзельнічаць у культурніцкіх імпрэзах.

Вось што распавёў пра "Дом еўрапейскіх сустрэч" кіраўнік "Дзедзіча" Зміцер Шыманскі:

"У 2008-м годзе "Дзедзіч" набыў стары дом 1931-га года... Вось ужо чацвёрты год вядуцца рамонтныя працы для таго, каб пабудаваць "Дом еўрапейскіх сустрэч". Гэта будзе месца, дзе моладзь Брэсцкай вобласці зможа збірацца на культурныя імпрэзы, адукацыйныя семінары. Сюды мы зможам запрашаць на моладзевыя абмены людзей з суседніх краін... Плануем, што ў 2015 годзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё".

У адзін з першых дзён летніка для добраахвотнікаў была зладжана экскурсія ў Воўчынскі касцёл, рамонтам якога зараз займаюцца польскія рэстаўратары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі