Бураўкін: Пісьменнікі ставяць подпісы пад адозвай, каб вызвалілі Някляева

Напісаны зварот, у якім яны патрабуюць тэрмінова забяспечыць Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна яго вызваліць.

Пад зваротам падпісаліся між іншым Валянцін Акудовіч, Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Ніл Гілевіч, Лявон Вольскі, Генадзь Бураўкін.
Генадзь Бураўкін распаёў Еўрарадыё, што гэты зварот накіраваны найперш да беларускай і замежнай грамадскасці:
"Мае блізкія сябры, выдатныя людзі беларускай літаратуры бяспрэчна ставяць свае подпісы пад адозвай, каб вызвалілі Валодзю [Някляева], каб паклапаціліся зберагчы яму жыццё. Аформілі, можа, у дыпламатычныя нейкія сказы. Мы хацелі б, каб гэты "крык" пачулі. Каб пачулі і тут у Беларусі, і за межамі Беларусі. Калі не пачуюць, то я не ведаю, што рабіць і як жыць на гэтай зямлі...".
Бураўкін адзначыў, што подпісы пад зваротам яшчэ збіраюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі