Cуд над заснавальнікам "Кнігі — поштай" працягнецца 1 жніўня

Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", суду хапіла прыкладна дзвюх гадзін, каб выслухаць іх. 


Нагадаем, працэс ідзе ў судзе Кастрычніцкага раёну Мінску. Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі — поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі.


Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна ды іншых, якія людзі не маглі набыць у дзяржаўных крамах. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Сам Яўдаха сваёй віны не прызнае. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі