Дакладчыку ААН раскажуць аб парушэнні правоў не толькі апазіцыі

Сустрэча не змагла адбыцца ў Беларусі з прычыны таго, што афіцыйны Мінск адмовіўся прызнаваць паўнамоцтвы спецдакладчыка. Тым не менш, Харашці паведаміў, што хоча атрымліваць рознабаковую інфармацыю, таму хацеў бы кантактаваць не толькі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, але і з прадстаўнікамі ўладаў. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Па словах Гулака, праваабаронцы будуць даваць спецдакладчыку ААН інфармацыю не толькі пра пераслед палітычнай апазіцыі, але і пра іншыя парушэнні правоў чалавека:

Гулак: "Безумоўна, перш за ўсё гучалі праблемы ў сферы палітызаванай: апазіцыі, палітычных апанентаў улады, праблема палітзняволеных, безумоўна... Але даклад не павінен тычыцца выключна палітычных праблемаў. Таму што праблемаў з правамі чалавека ў краіне шмат. І, як на маю думку, аб праблемах у палітычнай сферы больш гавораць, яны больш відавочныя. Але калі гаварыць пра сістэмнасць і маштаб, то з гэтымі праблемамі сутыкаюцца і звычайныя беларусы, а не толькі палітычныя актывісты".

Нагадаем, што па выніках сваёй працы Міклаш Харашці выступіць з адмысловым дакладам у Савеце па правах чалавека ААН.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі