Дзмітрый Ус у калоніі пляце гамакі

110909 UsS.mp3

Еўрарадыё: Які стан здароўя вашага мужа, які ў яго настрой?

Яўгенія Ус: “Ведаеце, настрой вельмі станоўчы. Ён прызвычаіўся, не так складана. Там жудасна холадна, у іх гэтыя інтэрнаты называюць баракамі. Там атапленне не ўключаюць, яны спяць пад аднымі тонкімі коўдрамі, кожны ацяпляе сябе як можа, хто рушнікамі, хто рэчамі. Ён троху кашляе, насмарк з'явіўся. Яму далі 3-ю групу інваліднасці, падцвердзілі. Група працоўная. Але аблегчаная. Працуе зараз, пляце гамакі”.

Еўрарадыё: Колькі ён зарабляе?

Яўгенія Ус: “Пра што можна казаць, калі адзін гамак каштуе 1 300 рублёў…”

Еўрарадыё: Зміцер Ус адмовіўся падпісваць ліст пра памілванне. Ці вы разлічваеце на тое, што яго і без гэтага ліста могуць вызваліць?

Яўгенія Ус:  “Я ўпэўнена ў гэтым. Не ведаю чаму, але я ўпэўена, што ў кароткія тэрміны ён будзе дома. Яшчэ да канца гэтага года. Мне чамусьці так здаецца”.

Еўрарадыё: Як да яго ставяцца іншыя зняволенныя і супрацоўнікі калоніі?

Яўгенія Ус: “Наконт іншыях асуджаных пытанняў няма. Усе нармальна ставяцца. Былі сітуацыі, Дзіма рампавядаў, калі яго правакавалі на канфлікт. Ёсць мясцовыя “шасцёркі” яны яго правакавалі, спрабавалі зачапіць. А  начальнікі глядзелі на яго рэакцыю, але Дзіма чалавек не дурны, яго на правакацыю на роўным месцы не развядзеш”.

Еўрарадыё: Чым Зміцер яшчэ займаецца, можа, ён піша вершы, кнігі?

Яўгенія Ус:  “Ён чытае. Зараз ён чытае “Мангола”. Яму гістарычныя кнігі падабаюцца. Я яму прывезла пра 37-ы год”.

Еўрарадыё: Калі ў вас наступнае спатканне?

Яўгенія Ус: “Не хутка. Кароткачасовае я змагу ўзяць толькі прыкладна ў снежні. А доўгатэрміновае раз у паўгода”.

Еўрарадыё: Але вашае доўгатэрміновае спатканне абмежавалі?

Яўгенія Ус: “Я павінна была быць трое сутак. Я павінна была ехаць у панядзелак. У нядзелю зранку мне патэлефанаваў Дзіма з аўтаматаў, якія ў там ёсць і сказаў, што яго пазбавілі гэтага доўгатэрміновага спаткання, абмежаваўчы толькі суткамі. У чацвер. Учора. Акрамя таго, што пазбавілі спаткання, то, падчас сустрэчаў асуджаных з жонамі, родныя прывозіцца нейкая ежа і пасля тое, што засталося з крамаў. Яны могуць забіраць з сабой, але гэта не ідзе ў лік перадач. Дзіме напісалі хадатайства гэтай перадачы пазбавіць. Тое, што ён забраў ад мяне, пайшло ў лік перадачы. Нават перадачу я змагу яму прывезці не раней за снежань”.

Еўрарадыё: А ці коўдру можна перадаць, калі там так захоладна?

Яўгенія Ус: “Так, рэчавую перадачу можна. Наступную з рэчамі перадачу я яму буду адвозіць. Тое, што прасіў - прывезла, але і дадатковае павязу, бо там жудасна холадна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі