Егіпет, Турцыя і Грэцыя па-ранейшаму ў ТОПе краін, дзе адпачываюць беларусы
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 сакавіка паведаміла генеральны дырэктар прадпрыемства “Мінсктурыст” Марына Масташова.
Масташова: “Нашы беларусы – людзі адважныя. І нават калі ў Расіі забаранілі вылеты на адпачынак у Егіпет, нашы суайчыннікі тым не менш працягваюць туды выязджаць. Таму асноўныя масавыя накірункі адпачынку летам застаюцца ранейшымі. Як і раней, адну з асноўных роляў грае цана. У кліентаў ёсць выбар, і ніякія катаклізмы, якія адбываліся, ніякія хваляванні ў Егіпце нашых суайчыннікаў не спынілі”.
Дырэктар “Мінсктурыст” таксама адзначыла, што тэрарыстычны акт 11 красавіка ў Мінску негатыўна адбіўся на турыстычным іміджы Беларусі.
Масташова: “Апошнія негатыўная падзеі, і тэрарыстычны акт 11 красавіка, які адбыўся ў беларускай сталіцы, не спрыяе таму, каб Беларусь працягвала ва ўсіх СМІ асацыявацца з краінай вельмі спрыяльнай для развіцца турызму”.