Эксперт: Выбары ў Польшчы не паўплываюць на адносіны з Беларуссю

110919 barodzicz s.mp3

Яшчэ 17% катэгарычна адмаўляюцца ўдзельнічаць у галасаванні 9 кастрычніка. Такія вынікі даследавання, якое правёў Цэнтр апытання грамадскай думкі Польшчы.

Асноўная барацьба развернецца паміж партыяй правых “Права і справядлівасць” на чале з Яраславам Качыньскім і кіруючай партыяй цэнтрыстаў “Грамадзянская платформа”. Аднак хто б ні перамог на выбарах, палітыка Польшчы ў адносінах да Беларусі не зменіцца. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў каардынатар Усходняй праграмы “Цэнтр міжнародных адносінаў у Варшаве” Войтэк Бародзіч.

Бародзіч: “Прынцыповасць да Беларусі не мае ніякіх адносінаў да выбарчай гонкі ў Польшчы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў снежні 2010-га ўсе палітычныя сілы ў Польшчы аднолькава ставяцца да беларускай улады. Канечне, паміж “Правам і справядлівасцю” і “Грамадзянскай платформай” на гэты конт могуць узнікаць пэўныя рознагалоссі. Больш прынцыповымі будуць прадстаўнікі “Права і справядлівасці”, а менш — “Грамадзянскай платформы". Але збольшага іх палітыка наконт Беларусі аднолькавая. Яны будуць патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў, а ўжо потым будуць размаўляць пра ўключэнне Беларусі ў працэс агульнаеўрапейскай палітыкі”.

Як лічыць Войтэк Бародзіч, і “Грамадзянская платформа”, і “Права і справядлівасць” працягнуць заахвочваць Беларусь да дэмакратызацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі