Еўрадэпутат Пратасевіч заклікае ЕС звярнуць увагу на сітуацыю Бандарэнкі

Яцэк Пратасевіч пракансультаваўся з польскімі нейрахірургамі, якія далі яму заключэньне на падставе медыцынскіх дакументаў, што перадала сям'я Бандарэнкі. Польскія дактары прыйшлі да высновы, што накіроўваць Бандарэнку назад у турму пасля такой аперацыі нельга, паведамляе “Радыё Свабода”. Гэта пагражае яму інваліднасцю.

Нагадаем, што Змітра Бандарэнку, асуджанаму за падзеі 19 снежня 2010 году, 26 ліпеня зрабілі аперацыю на пазваночніку. Пасля яе патрабуецца рэабілітацыя. Лекары з СІЗА на Валадарскага запэўнілі жонку палітвязня Вольгу, што яе муж застанецца ў стацыянары столькі, колькі будзе патрэбна. Ёй таксама дазволілі ўбачыцца з мужам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі