Генпракуратура накіравала ў суд справу "МММ-2011"

"Мы ў Вярхоўны суд накіравалі для вызначэння падсуднасці, яны ўжо будуць у які-небудзь суд накіроўваць для разгляду", — паведамляюць карэспандэнту Еўрарадыё ў Генпракуратуры.

Удзельнікаў "МММ-2011" вінавацяць у прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, звязанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.

Генпракуратура таксама падала пазоў да абвінавачаных для кампенсацыі даходу ад нелегальнай дзейнасці ў памеры 4,5 мільярдаў рублёў.

Дарэчы, апошнім часам толькі два чалавекі, затрыманыя па "справе МММ-2011", знаходзіліся пад арыштам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі