Генпракуратура раздае кацянят

"Да нас на тэррыторыю забегла котка. Яна тут нарадзіла кацянят. Відаць, адчула, што ў нас добрая аўра. Нам трэба іх раздаць, бо тут транспарт, людзі хвалююцца, каб яны не загінулі", — распавядае Еўрарадыё супрацоўнік пракуратуры.


Кацяняты зусім маленькія. Яны толькі нарадзіліся. Кацянятаў чацвёра, усе, маўляў, "дваранскай" пароды.


Супрацоўнікі пракуратуры прасілі дапамагчы ў рэалізацыі праграмы па раздачы котак. Для гэтага звярнуліся ў "Фаўну горада".

"Комсомольской правде в Беларуси" у прэс-службе Генпракуратуры інфармацыю пра катоў назвалі "качкай". У размове з Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы ўжо не быў настолькі катэгарычны. І паабяцаў пацвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю пазней. Але, як дакладна вядома Еўрарадыё, мужчына, які звярнуўся ў "Фаўну горада", сапраўды з'яўляецца супрацоўнікам пракуратуры.

Як стала вядома Еўрарадыё, траіх кацянятаў забралі валанцёры, а котка яшчэ з адным збегла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі