Горацкіх затрыманых павезлі судзіць у Дрыбін

Судовае паседжанне пачалося ў Горках, паведамляе прэс-служба БХД. Яно было закрытым, трапіць у будынак суда не змаглі ні праваабаронцы, ні журналісты. Пусцілі толькі маці Таццяны Шапуцькі. 

Нагадаем, што дэмакратычныя актывісты прыехалі ў Горкі 2 жніўня. Яны патрабавалі, каб палітвязню Змітру Дашкевічу дазволілі сустрэцца з адвакатам. Адміністрацыя Горацкай калоніі не выканала гэтыя патрабаванні, у адказ на што актывісты зладзілі пікет. Міліцыянты затрымалі 14 удзельнікаў пікету. Сярод затрыманых Зміцер Шурхай, Яўген Скрабец, Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Іван Шыла, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, Раман Васільеў, Вячаслаў Барысаў, Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла і Уладзімір Радкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі