Гродзенская студэнтка з прыяцелямі заснавала бардэль
Ён праіснаваў каля месяца, пакуль быў выяўлены супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
Своеасаблівы публічны дом быў арганізаваны на арандаванай кватэры. У яго "штаце" лічыліся дзве дзяўчыны, піша "Гродзенская праўда". У інтэрнэце арганізатары падпольнага бізнэсу — студэнтка гродзенскай вну і два яе прыяцелі разгарнулі рэкламу. Гадзіна задавальнення каштавала кліенту сто долараў. Атрымлівалі грошы прастытуткі, пасля чаго клалі іх у цыгарэтныя пачкі і выкідвалі ў акно "гаспадарам". Потым грошы дзяліліся паміж усімі, хто знаходзіўся ў долі.
Цяпер следства пачало крымінальныя справы за ўцягванне ў занятак прастытуцыяй.
Фота — muz4in.net