Happy Face прэзентавалі альбом і "разагрэлі" гурт-пабрацім
Падчас канцэрта быў прадстаўлены новы бубнач і кліп на загалоўную песню дыска.
"Павіншуем Happy Face з выхадам альбома ды кліпа, - выйшаў на сцэну Аляксандр Памідораў адразу пасля выступу гранжараў ды прэзентацыі кліпа. Шоўмэна запрасіла вядучая ды арганізатарка канцэрту ў "Графіці" Святлана Рамонка, каб той сказаў колькі экспертных словаў пра тое, што ўбачыў і пачуў.
"Шчыра кажучы, я не вельмі ўваткнуў у сюжэт кліпа, але кадры з прыхільнікамі і музыкамі мне вельмі спадабаліся! Крутое лабства ды клёвы паркур! Карацей, нармальны такі кліп".
28-га чэрвеня маладзечанцы Happy Face прэзентавалі першы альбом, пасля вяртання на сцэну. Дыск атрымаў назву "Сверхновое" і стаў чацыертым у дыскаграфіі гурта. Больш чым 10-гадовы перапынак відавочна адбіўся на пазнавальнасці папулярнага ў канцы 90-х гурта. Нават тры "разагрэўныя" гурты не дапамаглі сабраць аншлаг у невялічкім клубе.
"Ну вось Ann Core - гэта, так бы мовіць, гурт-брат, бо родны брат нашага вакаліста Лёшы – вакаліст гурта Ann Core, - тлумачыць дырэктар Happy Face Іван Лучшы, чаму гурты, якія разаграваюць, настолькі непадобныя стылістычна адзін да аднаго. - Гурт Retro-Electro я нядаўна пачуў і яны мне спадабаліся, а ў гурта "Параллель" дырэктар Святлана Рамонка. Вось так гурты і падбіраліся!)".
Цікава, што металістаў Ann Core Іван Лучшы вырашыў паставаіць на закрыццё канцэрта. Маўляў, гурт занадта цяжкі для "Графіці".
Вакаліст Ann Core і Happy Face родныя браты, але і знешне і па манеры выканання яны зусім непадобныя
"На апошні гурт ды апошнія песні звычайна народ пачынае разыходзіцца, не слухаць - працягвае дырэктар. - Да таго ж, захацелася даць музыкам магчымасць крыху разняволіцца. Таму пад канец – больш цяжкая музыка. Калі б Ann Core першымі выступалі, яны б усіх распужалі!) А ў канцы няхай шумяць, так цікавей!".
Так яно і адбылося падчас сэта металістаў "Графіці" відавочна апусцеў. Вакаліст Ann Core некалькі разоў жартаваў са сцэны на гэты конт, але сэт свой хлопцы дайгралі, прычым, гучалі яны вельмі якасна.
А вось гурт Retro-Electro, выйшаў у "акустычным" складзе, ва ўсялякім разе, так увесь час казалі самі музыкі. Два хлапчукі з электра гітарамі і мікрафонамі так узбудзіліся ад уласнага выступу, што зацягнулі свой сэт па часе.
Акустычны склад Retro-Electro)
У выніку Happy Face давялося абрэзаць сваю ўласную праграму, каб гурту-пабраціму было як пайграць. Дарэчы, прэзентацыя альбома стала яшчэ і першым выступам маладзечанцаў з новым бубначом, бо стары сышоў з гурта па сямейных абставінах.
"Карціна засталася той жа, але пэўныя фішачкі ён усё ж дадаў. Ён, як бубнач, больш прафесійны, таму структуру асноўную пакінуў, але фішак дадаў, - распаядае пра ўплыў новага бубнача на музыку Happy Face вакаліст ды басіст гурта Аляксей "Мумрык" Цецін і працягвае пра бліжэйшыя планы. - А далей усё вельмі проста - выступы! Плануем недзе ў верасні выдаць сінгл, можа быць, з трох песень... Але пакуль думае пракатаць гэты альбом, паездзіць па гарадах Беларусі, а там – куды крывая амерыканскай мары вывядзе".
На апошняй песне Happy Face з'явіўся вось такі чалавек і аддана адтанчыў на стойцы