Happy Face выклалі ў інтэрнэт аблічбаваны альбом 1998 года

Маладзечанскі гурт Happy Face выклаў для вольнага доступу ў інтэрнэт свой першы альбом “Grunge?!, які быў выдадзены яшчэ на касетах у 1998 годзе. Музыкі прызнаюцца, што першапачаткова не жадалі гэтага рабіць, бо сённяшняе гучанне гурта вельмі адрозніваецца ад канца 90-х. Але прыхільнікі, якія пастаянна прасілі “Grunge?!” у лічбавым выглядзе, усё ж пераканалі Happy Face. Як вынік, за першы тыдзень альбом ужо скачала каля 200 чалавек.

Цікава, што дэбютнік гурта быў аблічбаваны адразу пасля запісу, таму выкладзены ў інтэрнэт дыск нічым не адрозніваецца да колішняга касетнага варыянту. Паралельна з гэтым музыкі знайшлі шмат канцэртных відэа тых часоў і вырашылі змантаваць з іх фільм.

“Мы збіраемся зрабіць нарэзку з выступаў тых часоў, закулісных момантаў, размоваў з журналістамі, карацей, усё тое, што адбывалася вакол першага альбома, — распавядае дырэктар гурта Іван Лучшы. — Архіўныя відэа мы ўжо аблічбавалі, таму нарэзка гэтая з’явіцца ў нас ужо недзе праз тыдзень”.


Цяпер Happy Face працуюць над чацвёртым альбомам, які, па прызнанні музыкаў, крыху вяртаецца да старога гучання. Не так даўно гурт прэзентаваў на “Еўрарадыё” адну з новых песень “Ягнята-Хаки, паслухаць яе нажыва можна будзе 20 лютага ў клубе Re:Public падчас трыб’юту гурту Nirvana.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі