Happy Face запісалі сінгл пра ваенізаванасць маладога пакалення (слухаць)

Маладзечанскі гурт Happy Face выклаў для бясплатнай скачкі сінгл “Ягнята-хаки”. Па словах басіста і вакаліста калектыву Аляксея “Мумрыка” Цеціна, гэтая песня — пэўная алегорыя на сучаснае маладое пакаленне.

“Дзеці ўжо з пялюшак становяцца ваенізаванымі душою, яны маленькія, а ўжо ўсмоктваюць ваяўнічасць, — тлумачыць назву “Ягнята-хакиАляксей. — Песня атрымалася крыху рэвалюцыйнай. І тэкст такі, і вокладка, і на пачатку песні ўстаўленая прамова Фідэля Кастра… Карацей, яна ў рэвалюцыйных колерах зробленая”.

Музыка дадае, што ў гэтым сінгле Happy Face вярнуліся да старога гучання, хоць і захавалі цяперашнюю меладычнасць вакалу. А здарылася гэта выпадкова, бо запісваліся ў новай для іх мінскай студыі, халяўную працу ў якой атрымалі падчас выступу на “Премии в кедах”. І цяпер музыкі перакананыя, што далей будуць гучаць менавіта так, як на сінгле “Ягнята-хаки”. Тым больш зараз актыўна ідзе падрыхтоўка новага матэрыялу.

Слухаць сінгл "Ягнята-Хаки":

happy_face_-_yagnyata-haki_-_01_yagnyata-haki.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі