Індыйскія алімпійцы замест ЗША прыедуць у Беларусь
Барцы з Індыі на працягу двух месяцаў будуць праходзіць у нашай краіне зборы перад Гульнямі ў Лондане.
Індыйскія спартсмены прыедуць у Беларусь у чэрвені. У інтэрв’ю выданню The Sunday Guardian сітуацыю патлумачыў сакратар Федэрацыі барацьбы Індыі (WFI) Радж Сінгх:
“Спачатку мы думалі, што накіруем спартоўцаў у Каларада, ЗША, для праходжання трэніровачнага збору. Мы ўжо адпраўлялі іх на месячны збор у Каларада ў снежні мінулага года. Там добрыя аб’екты. Але зараз мы даведаліся, што некаторыя з іх лепшых трэнероў сышлі ў адпачынак”.
Па яго словах, самі спартсмены таксама выказаліся за тое, каб трэніравацца ў Беларусі. Адной з прычын стала тое, што ў нашай краіне праводзяць сваю падрыхтоўку каля 9 міжнародных і алімпійскіх камандаў. Яшчэ адным фактарам пры выбары месца для падрыхтоўкі індыйскіх алімпійцаў стала наяўнасць індыйскай кухні ў Беларусі, адзначыў Радж Сінгх.
Фота — bymedia.net