Італьянец тры тыдні катаваў беларуску

Жыхар паўночна-італьянскага горада Мадэна быў арыштаваны ў сераду па падазрэнні ў катаванні сваёй беларускай сяброўкі. Па інфармацыі журналістаў, кіруючыся пачуццём рэўнасці, 43-гадовы італьянец на працягу трох тыдняў не выпускаў 39-гадовую беларуску са сваёй хаты. Ён прыкаваў яе ланцугамі да ложка і ўвесь гэты час біў яе і вычварэнна гвалціў.

Пацярпелая была неадкладна дастаўленая ў лякарню. У беларускі выявілі чэрапна-мазгавую траўму, удары, апёкі і рэзаныя раны. Па словах медыкаў, яна будзе знаходзіцца на лячэнні ў стацыянары не менш месяца, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі