Кацянят з Генпракуратуры забралі, а котка збегла
Котка ўцякла з адным кацянём, астатніх забралі валанцёры.
Як даведалася Еўрарадыё, кацянят, якіх раздавала Генпракуратура, забралі валанцёры. Цяпер іх паспрабуюць падкласці іншай котцы.
Котка, якая нарадзіла кацянят, з Генпракуратуры ўцякла, прыхапіўшы ў зубах аднаго кацяня.
"Звычайная дваровая котка. Так абрала месца, каб нарадзіць. Яе спрабавалі злавіць, але яна збегла. Аднаго кацяня яна забрала, а траіх пакінула ў каробцы", — распавядае Еўрарадыё валанцёр.
Стаяў выбар: або пакідаць кацянят і чакаць вяртання маці, або забіраць з сабой. Котка была дзікая, да людзей не ішла і была вельмі напужаная, таму магла не вярнуцца. Было вырашана забраць кацянят, каб яны не загінулі. Лёс коткі і яшчэ аднаго кацяня не вядомы.
Фота: wallpaper-yaport.ru