Кацярына Статкевіч: ААН зацікавілася справай бацькі

Працоўная група Арганізацыі Аб'яднаных Нацый устанавіла, што затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з'яўляецца незаконным. ААН патрабуе неадкладна вызваліць палітыка і выплаціць яму адэкватную кампенсацыю. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла дачка Мікалая Статкевіча Кацярына.

Нагадаем, за арганізацыю "масавых беспарадкаў" Мікалай Статкевіч быў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У лютым 2011 года Кацярына Статкевіч накіравала ў ААН заяву з нагоды парушэння правоў чалавека ў сувязі з арыштам яе бацькі. 18 чэрвеня Кацярына Статкевіч атрымала ліст з ААН.

Кацярына:Там даволі вялікі ліст на 4 старонкі, дзе апісваецца ўся сітуацыя — тое, што яны збіраюцца рабіць. Яны патрабуюць, каб сітуацыя з правамі чалавека палепшылася, каб у гэтым канкрэтным выпадку яго (Статкевіча — Еўрарадыё) вызвалілі і кампенсавалі той час, які ён несправядліва правёў у турме”.

ААН ў лютым дасылала запыт да афіцыйнага Мінска з просьбай пракаментаваць сітуацыю з Статкевічам, але цягам трох месяцаў адказу яны не атрымалі. Кацярына Статкевіч спадзяецца, што, магчыма, гэтым разам афіцыйны Мінск дасць нейкі адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі