Казулін: Калі мяне судзілі, гэта яшчэ не быў канвеер

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін у інтэрв'ю Еўрарадыё назваў прысуды па справе "19 снежня" "прававым безграніччам".


Нагадаем, сёння пракурор запатрабаваў для экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава 7 гадоў зняволення. Магчыма, ужо сёння будзе абвешчаны прысуд.


Казулін нагадаў, што пракурор у 2006 годзе патрабаваў для яго 6 гадоў зняволення, у выніку суд вынес прысуд: 5,5 гады.


Еўрарадыё: Вы былі падрыхтаваныя да такога тэрміну?


Казулін: “Я рыхтаваўся да таго, што будзе. Больш таго, я добра ведаў Александра Лукашэнку, таму я ведаў, што ён хоча, каб цягам пяці год я не мог прымаць удзел у падзеях, якія будуць адбывацца...  Тады гэты рэжым рабіў толькі спробу, а зараз гэта ўжо канвеер. Заўсёды трэба рабіць пэўныя высновы, каб потым гэта не здарылася”.


Еўрарадыё: Вас вызвалілі раней. Як вы лічыце, ці варта цяпер чакаць, што асуджаныя па справе 19 снежня таксама не адседзяць цалкам тэрміны?


Казулін: “Цяпер сітуацыя, як заўжды, паўтараецца на новым вітку. Я лічу, што зразумела, людзі столькі не будуць за кратамі і паспрыяюць гэтаму ўжо падзеі ў нашай краіне”.

Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі