КДБ вярнула камп'ютарную тэхніку сям'і Гайдуковых
Усю камп'ютарную тэхніку і тэлефоны маці затрыманага актывіста забрала з віцебскага ўпраўлення КДБ 13 лютага.
Пра гэта Вольга Гайдукова распавяла інтэрнэт-газеце "Салідарнасць". Па яе словах, бацька Андрэя праверыў свой камп'ютар — той працуе нармальна. Тэхніку Андрэя бацькі не правяралі, але спадзяюцца, што таксама ўсё ў парадку. Дарэчы, камп'ютары былі купленыя літаральна напярэдадні арышту Андрэя Гайдукова.
Нагадаем, што 23-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" вінавацяць у здрадзе дзяржавы. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.