Лекар, які здаў Някляева, пайшоў на павышэнне
Віктар Сірэнка атрымаў новую пасаду. Ён узначаліў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Раней Сірэнка быў галоўным лекарам мінскай Больніцы хуткай дапамогі. Пасля падзеяў 19 снежня яму забаронены ўезд у краіны ЕС і ЗША.
Як адзначае "Народная Воля", Сірэнка 4 гады ўзначальваў адзін Лякарню хуткай дапамогі. За гэтыя гады ў клініцы быў зроблены капітальны рамонт, медустанова набыла суперсучаснае абсталяванне, пад яе дахам сабраўся штат высокапрафесійных лекараў.
Але вядомасць доктар Сірэнка атрымаў зусім з іншай нагоды. У ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года з клінікі, якой кіраваў Сірэнка, быў выкрадзены і сілком вывезены збіты кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. У гэты момант Сірэнка быў у клініцы, але ні ён, ні хто-небудзь з яго падначаленых не перашкаджаў такому абыходжанню з пацыентам рэанімацыйнага аддзялення.
Акрамя таго, менавіта Сірэнка змяніў дыягназ Някляева. Спярша Някляеву паставілі дыягназ закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, гематомы левай арбіты, удары мяккіх тканак. Праз пару гадзін, калі кандыдата ў прэзідэнты ўжо выкралі, Сірэнка выдаў даведку, у якой дыягназ "чэрапна-мазгавая траўма" там не значыўся.